BE RU EN

Лукашэнка мяркуе, што людзі самі павінны развязваць свае праблемы

  • 1.05.2016, 20:17

Дыктатар заклікаў беларусаў не перакладаць ні на каго праблемы.

Аляксандр Лукашэнка заклікае беларусаў адказна працаваць на сваіх месцах дзеля агульнай справы. Пра гэта ён заявіў, размаўляючы з жыхарамі Шклова, паведамляе БелТА.

Дыктатар распавёў, што яму вядомыя праблемы Шклоўшчыны, якія тут жывуць. Лукашэнка заклікаў беларусаў адказна працаваць на сваіх месцах, не перакладаючы ні на каго праблемы.

Кіраўнік мяркуе, што трэба крытычна ацэньваць, перш за ўсё, вынікі ўласнай працы, думаючы над тым, як працаваць яшчэ лепш. "І ў нас тады ўсё будзе добра", - перакананы Лукашэнка.

Апошнія навіны