BE RU EN

Пры Каталіцкай Царкве заснуюць камітэт святкавання 500-годдзя беларускай Бібліі

  • 1.05.2016, 19:46

Пры Каталіцкай Царкве ў Беларусі будзе заснаваны камітэт святкавання 500-годдзя беларускай Бібліі, выдадзенай у 1517 годзе Францішкам Скарынам.

Пра гэта паведаміў 1 траўня падчас парафіяльных аб'яваў настаяцель Чырвонага касцёла ў Менску Уладзіслаў Завальнюк, піша krynica.info.

Таксама ксёндз Уладзіслаў Завальнюк распавёў аб планах правядзення чытанняў, прысвечаных заснавальніку Чырвонага касцёла, Слузе Божаму Эдварду Вайніловічу. 26 жніўня 2016 года яны пройдуць у Нясвіжы, а ў 2017 годзе запланавана іх правядзенне ў Слуцку.

Апошнія навіны