BE RU EN

Менскі гарадскі транспарт пераходзіць на летні рэжым працы

  • 1.05.2016, 17:40

Пераход на летні графік працы транспарту пройдзе ў чатыры этапы з 1 траўня да 27 чэрвеня.

Грамадскі транспарт Менска пачаў пераход на летні рэжым працы, паведамляе БелТА. Пераход на летні графік працы наземнага транспарту сталіцы пройдзе ў чатыры этапы з 1 траўня да 27 чэрвеня. У ранішнія гадзіны пік на маршрутах скароцяць 134 адзінкі рухомай тэхнікі, у вячэрнія - 119.

Традыцыйна на летні перыяд будзе скасаваная праца пяці аўтобусных маршрутаў: №47С, 185С, 187, 188С, 196. Менскі метрапалітэн пяройдзе на летні рэжым працы з 27 чэрвеня.

Інтэрвал руху цягнікоў у ранішнія гадзіны пік па першай лініі метро складзе 2,5 хвіліны, па другой - да 3 хвілін. У вячэрнія гадзіны пік інтэрвал руху па дзвюх лініях метрапалітэна складзе да 3,5 хвілін.

Апошнія навіны