BE RU EN

Веласіпедыст «Крытычнай масы» будзе шукаць управу на АМАП

  • 1.05.2016, 16:22

Удзельнік веласіпеднага заезду «Крытычная маса» будзе здымаць пабоі і спадзяецца, што праваабаронцы дапамогуць яму пакараць міліцыю.

«Калі нас загналі ў аўтобус, заўважыў, што ў мяне выпаў зуб. За кожнае слова яны білі па галаве. Добра, што я быў у касцы», - распавёў Аляксей карэспандэнту «Белсата».

Нагадаем, што ўвечары 29 красавіка было затрымана не менш за шэсць веласіпедыстаў – удзельнікаў веласіпеднага заезду «Крытычная маса».

29 красавіка блізу 35 чалавек сабраліся каля Опернага тэатра, каб праехаць па горадзе на роварах і заявіць аб правах веласіпедыстаў на дарозе. На месцы збору былі заўважаныя 10 міліцыянтаў у цывільным, чатыры супрацоўнікі АМАПу.

Ужо на дарозе веласіпедыстаў падрэзаў бардовы мікрааўтобус, адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАПу, якія затрымалі шэсць чалавек, у тым ліку і назіральніка БХК. Маладзёнаў закінулі ў аўтобус тварам у падлогу, наносілі ім удары ў жывот і па тварах.

Два затрыманыя ў Менску веласіпедыста могуць трапіць у турму. Пра гэта інфармуе група «Вконтакте» «Наша справа». Справу могуць завесці паводле артыкула «злоснае хуліганства».

Апошнія навіны