BE RU EN

У Менску выстраілася велізарная чарга ў новы фаст-фуд Texas Chicken

  • 1.05.2016, 14:48

У гонар адкрыцця была абвешчаная акцыя: з 12:30 да 13:00 той, хто набудзе хоць што-небудзь, атрымае 52 бясплатныя абеды цягам года.

Сёння ў Менску адкрылася першае кавярня новай сеткі фаст-фуда Texas Chicken. У гонар адкрыцця была абвешчаная акцыя: з 12:30 да 13:00 той, хто набудзе хоць што-небудзь, атрымае 52 бясплатныя абеды цягам года, паведамляе «Наша Нiва».

У выніку перад кавярняю, нягледзячы на дрэннае надвор'е, сабралася даўжэзная чарга. На ўваходзе ўзнікла страшэнная цісканіна - супрацоўнікі кавярні былі вымушаныя выцягваць з натоўпу дзяцей, каб тыя не пацярпелі.

Хлопцы, якім удалося атрымаць купоны на абеды, паведамілі, што стаялі ў чарзе з 10 гадзін раніцы.

А 13:00 акцыя скончылася, усіх запусцілі ўнутр.

ФОТА: NN.BY
ФОТА: NN.BY
ФОТА: NN.BY
ФОТА: NN.BY
ФОТА: NN.BY
ФОТА: NN.BY
ФОТА: NN.BY
ФОТА: NN.BY
ФОТА: NN.BY
ФОТА: NN.BY

Апошнія навіны