BE RU EN

Аляксандру Глебу споўнілася 35 гадоў

  • 1.05.2016, 14:25

Паўабаронца шэсць разоў прызнаваўся найлепшым футбалістам Беларусі.

За сваю кар'еру футбаліст Аляксандр Глеб выступаў за такія клубы, як БАТЭ, «Штутгарт», «Арсенал», «Барселона», «Бірмінгем», «Вольфсбург», «Крылы Саветаў» і «Каньяспор». У гэтым сезоне Глеб абараняе колеры турэцкагаабараняе колеры турэцкага «Генчлербірлігі», паведамляе Tribuna.com.

Акрамя таго, Аляксандр Глеб шэсць разоў прызнаваўся футбалістам года ў Беларусі (2002, 2003, 2005, 2006, 2007, 2008), станавіўся найлепшым асістэнтам Бундэслігі (2004/05). Паўабаронца з'яўляецца першым беларускім футбалістам, перамагаў у Лізе чэмпіёнаў.

Сярод камандных дасягненняў Глеб чатыры разы здабываў нацыянальнае першынство ў складзе БАТЭ (1999, 2012, 2013, 2015), перамагаў у чэмпіянаце і Кубку Гішпаніі, а таксама ў Лізе чэмпіёнаў у складзе «Барселоны» (сезон 2008/09), уладальнік Кубка футбольнай лігі з «Бірмінгемам» (2011) і пераможца Кубка Інтэртота са «Штутгартам» (2002).

Апошнія навіны