BE RU EN

Куніца сапсавала Вялікі гадронны паскаральнік

  • 1.05.2016, 13:55

Жывёліна прабралася ў электрычную сістэму і пагрызла адзін з трансфарматараў.

У Швейцарыі куніца сапсавала Вялікі гадронны паскаральнік. Найбуйнейшы ў свеце паскаральнік зараджаных часцінак давялося спыніць пасля кароткага замыкання, паведамляе Phys.org (пераклад - «Наша Ніва»).

Жывёліна прабралася ў электрычную сістэму і пагрызла адзін з трансфарматараў. Лабараторыя на пэўны час засталася без электрычнасці. У Цэнтры еўрапейскіх ядзерных даследаванняў заявілі, што на ліквідацыю наступстваў інцыдэнту пойдзе некалькі дзён.

Апошнія навіны