BE RU EN

Лукашэнка з'ехаў у Шклоў

  • 1.05.2016, 13:16

Дыктатар наважыў наведацца ў мясцовую Спаса-Праабражэнскую царкву.

Пасля літургіі Лукашэнка сустрэнецца і пагутарыць з жыхарамі райцэнтра, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

Спаса-Праабражэнская царква - гістарычна-культурная каштоўнасць, помнік эклектычнай архітэктуры, які спалучае псэўдабізантыйскі стыль і мадэрн. У 2014 годзе адзначалася 150-годдзе заснавання гэтай бажніцы. Паводле некаторых звестак, закладзіны яе падмурка адбыліся яшчэ ў 1762 годзе.

Апошнія навіны