BE RU EN

Прыезд «Начных ваўкоў» у Менску сустрэлі раздачай бел-чырвона-белых стужак

  • 1.05.2016, 12:35

Акцыю правялі на Камароўцы актывісты «За свабоду» і ды-джэі «Адраджэння».

Пакуль «Начныя ваўкі» несліся ў бок польскай мяжы, ды-джэі «Адраджэння» разам з актывістамі руху «За свабоду» правялі каля Камароўскага рынку Менска акцыю «Свая стужачка». Менчукам раздалі больш за 100 бел-чырвона-белых стужачак - колераў нацыянальнага сцяга беларусаў. Мінакі з задавальненнем бралі стужачкі, некаторыя адразу ж прымацоўвалі іх да свайго адзення.

ФОТА: BELPRAUDA.ORG
ФОТА: BELPRAUDA.ORG
ФОТА: BELPRAUDA.ORG
ФОТА: BELPRAUDA.ORG
ФОТА: BELPRAUDA.ORG
ФОТА: BELPRAUDA.ORG
ФОТА: BELPRAUDA.ORG

Асабліва ахвотна падыходзіла моладзь - цэлымі кампаніямі, паведамляе belprauda.org.

Нагадаем, што «Начных ваўкоў» развярнулі на мяжы з Літвой, сарваўшы пуцінскім байкерам план «Б» для пранікнення ў ЕЗ.

Апошнія навіны