BE RU EN

На Чыжоўскім вадасховішчы - масавы мор рыбы

  • 1.05.2016, 12:47

Вялікую колькасць мёртвых рыбін знайшлі жыхары мікрараёна Чыжоўка каля плаціны ля заапарка.

Масавы мор рыбы зафіксаваны ў Менску на Чыжоўскім вадасховішчы. Вялікую колькасць мёртвых рыбін знайшлі жыхары мікрараёна Чыжоўка каля плаціны ля заапарка. Паведамленні аб здарэнні з'явіліся ў сацыяльных сетках, паведамляе «Еўрарадыё».

Грамадзяне звярнуліся ў Дзяржаўную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, якая пацвердзіла інфармацыю пра інцыдэнт.

У інспекцыі пакуль не могуць сказаць, колькі менавіта рыбы загінула, але са слоў відавочцаў, яе «вялізная колькасць».

Сітуацыю расследуе міліцыя і Менскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Чым выкліканы мор рыбы таксама не паведамляецца: у інспекцыі спаслаліся на адсутнасць патрэбнага абсталявання для праверкі якасці вады.

Апошнія навіны