BE RU EN

Вугорскім знішчальнікам давялося перахапіць пасажырскі Боінг

  • 1.05.2016, 10:54

Гэта адбылося праз непаладкі з сувяззю.

Самалёт кампаніі British Airways выконваў звычайны рэйс з ААЭ ў Лондан, але гэтым разам, мяркуючы з усяго, трохі напалохаў ВПС Вугоршчыны сваім з'яўленнем. Паводле правіл паветранай бяспекі, пілоты павінны звязацца з дыспетчарамі на зямлі пры перасячэнні межаў дзяржаў, піша «Эхо Москвы».

Аднак у суботу экіпаж лайнера гэтага чамусьці не зрабіў. Улады ў Будапешце абвясцілі высокі ўзровень трывогі і паднялі ў неба два знішчальнікі для ідэнтыфікацыі паветранага судна і вызначэння яго стану. Неўзабаве кантакт паміж зямлёй і Боінгам быў усталяваны. Баявыя самалёты вярнуліся на базу, а пасажырскі самалёт прадоўжыў рух.

У авіякампаніі інфармацыю пра гэты інцыдэнт пацвердзілі. Тое, што здарылася там патлумачылі праблемамі з сістэмай сувязі.

Нягледзячы на здарэнне, лайнер шчасна прызямліўся ў лонданскім аэрапорце Хітроў.

Апошнія навіны