BE RU EN

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» падалі заяўку ў Менгарвыканкам

  • 8.04.2016, 14:39

Акцыя запланаваная на 26 красавіка.

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам на правядзенне «Чарнобыльскага шляху», паведамляе pyx.by.

Аргкамітэт прапаноўвае Менгарвыканкаму традыцыйны маршрут: збор удзельнікаў каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 18.00 да 19.00), шэсце праспетам Незалежнасці - вуліцамі Сурганава і Арлоўскай (да 20.00), мітынг і ўскладанне кветак да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля». Час заканчэння мерапрыемства - 21:00

Заяўнікамі акцыі сёлета сталі актывісты руху «За свабоду», Партыі БНФ, Партыі АГП, Беларускай партыі «Зялёныя», БСДП (Грамада), аргкамітэту для стварэння Партыі БХД, Руху салідарнасці «Разам».

Акцыя «Чарнобыльскі шлях» праводзіцца з мэтай прыцягнення грамадскай увагі да аварыі на Чарнобыльскай АЭС (у гэтым годзе 30-й гадавіны), «яе наступстваў, праблем развіцця атамнай энэргетыкі, экалогіі і якасці жыцця ў краіне», публічнай дэманстрацыі ўдзельнікамі сваіх грамадска-палітычных настрояў і «пратэсту супраць пагрозы нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».

Апошнія навіны