BE RU EN

Беларусь прыстрашыла спыніць палёты «азербайджанскіх авіяліній» у Менск

  • 7.04.2016, 15:32

Беларусь паведаміла AZAL пра намер ануляваць дазвол на палёты з Баку ў Менск праз продаж квіткоў нізкімі коштамі.

Пра гэта паведамляе avianews.com са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Са словаў віцэ-прэзідэнта AZAL Арыфа Мамедава, свае дзеянні беларускі бок аргументуе тым, што зніжэнне коштаў квіткоў стварае для «Белавія» пэўныя праблемы.

«Беларускі бок мяркуе, што пры рэалізацыі такой палітыкі неабходна было ўзгадніць з ім гэтае пытанне. У лісце падкрэсліваецца недапушчальнасць стварэння перашкод для канкурэнцыі з беларускай авіякампаніяй, інакш рэйсы AZAL маршрутам Баку-Менск будуць прыпыненыя», - сказаў Мамедаў.

Топ-мэнэджар азербайджанскага авіяперавозчыка мяркуе, што AZAL можа пайсці на кампраміс, падвысіўшы кошты, каб захаваць авіястасункі з Беларуссю.

У лютым AZAL скасаваў бясплатнае харчаванне і ўвёў плату за багаж на шэрагу рэйсаў з Баку, у тым ліку ў Менск, Кіеў і Львоў, пры гэтым знізіўшы мінімальны тарыф на некаторых лініях да ўзроўню блізу 50 еўраў у адзін бок.

Апошнія навіны