BE RU EN

Домрачава і Б'ёрндален будуюць дом у беларускай вёсцы

  • 5.04.2016, 21:47

Оле Эйнар Б'ёрндален і Дар'я Домрачава, у якіх у кастрычніку народзіцца дзіця, будуюць разам дом пад Менскам.

Як стала вядома Sovsport.ru, размова ідзе пра дом у вёсцы Лапаравічы, недалёка ад Менска. У мясцовым сельсавеце пацвердзілі інфармацыю аб тым, што Домрачава атрымала там дзялянку згодна з усімі нормам заканадаўства. Для свайго дома Домрачава абрала даволі незвычайны праект, - дом у выніку будзе нагадваць акіянскі лайнэр. Зрэшты, нічога дзіўнага тут няма, бо размяшчаецца дом на беразе Заслаўскага вадасховішча, якое называюць Менскім морам.

Фотa: nn.by

Мясцовыя жыхары адзначылі, што не раз бачылі на дзялянцы і Б’ёрндалена, які кіруе будаўнічымі работамі.

Нагадаем, у аўторак раніцай Б'ёрндален афіцыйна абвясціў сябе і Домрачаву парай, і распавёў пра блізкае папаўненне.

Апошнія навіны