BE RU EN

Velcom з 4 красавіка павышае кошт некаторых паслуг

  • 4.04.2016, 9:07

Рост сярэдняга абаненцкага рахунку ў сегментах, якія закране павышэнне, складзе блізу 7%.

Мабільны аператар velcom з 4 красавіка павысіў кошт некаторых паслуг. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце аператара.

«З 4 красавіка 2016 года будзе зменены кошт паслуг сувязі velcom на тарыфных планах перадачы звестак, тарыфных планах для юрыдычных асоб, паслугі роўмінгу, а таксама спецыяльных паслуг, якiя аказваюцца ў партнёрстве з іншымі арганізацыямі. Пры гэтым змены не закрануць галасавыя тарыфныя планы для фізічных асоб», - гаворыцца ў паведамленні.

З улікам змяненняў рост сярэдняга абаненцкага рахунку ў сегментах, якія закране павышэнне, складзе блізу 7%.

Апошнія навіны