BE RU EN

У Багдадзе абвешчанае надзвычайнае становішча

  • 30.04.2016, 20:09

Іракскія чыноўнікі аб'явілі надзвычайнае становішча ў Багдадзе ў суботу пасля таго, як пратэстоўцы штурмавалі будынак парламента.

Пра гэта паведамляе NBC са спасылкай на прадстаўніка МУС краіны Саада Манна, піша "Европейская правда".

"Органы бяспекі Ірака абвясцілі надзвычайнае становішча ў Багдадзе", - сказаў ён.

Фотa: Reuters

"Усе брамы, якія вядуць у Багдад зачыненыя. Нікому не дазволена ўехаць у Багдад, толькі тыя, хто хоча пакінуць горад, могуць гэта зрабіць", - дадаў Ман.

Амерыканскі чыноўнік, які гаварыў на ўмовах ананімнасці паведаміў, што амерыканская амбасада ў Багдадзе не была эвакуаваная, насуперак паведамленняў мясцовых СМІ.

"Ніякай эвакуацыі амерыканскага персаналу ўнутры амерыканскай амбасады няма", - сказаў ён.

Сотні пратэстоўцаў пачалі штурм парламента Ірака ў суботу, уварваўшыся ва ўмацаваную "зялёную зону" сталіцы краіны, дзе знаходзяцца іншыя ключавыя будынкі, у тым ліку амбасады ЗША.

Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters
Фотa: Reuters

Апошнія навіны