BE RU EN

Акторка правяла брыфінг у Белым доме, разгуляўшы журналістаў

  • 30.04.2016, 20:16

Актрыса серыяла «Заходняе крыло» Элісан Джэні правяла ў Белым доме брыфінг для журналістаў.

Яна ўпэўнена стаяла за трыбунай, жартавала і нават была гатова адказваць на пытанні. Сваю прысутнасць яна патлумачыла раптоўнай заменай, заявіўшы, што Джош Эрнэст, сапраўдны прэс-сакратар прэзідэнта ЗША, знаходзіцца на прыёме ў стаматолага, паведамляе «Эхо Москвы».

Пазней акторка распавяла пра сапраўдную мэту свайго візіту: яна прыйшла расказаць пра ініцыятыву ў барацьбе з наркатычнай залежнасцю.

Апошнія навіны