BE RU EN

У Маскве затрыманыя чатыры чалавекі ў масках Пуціна

  • 30.04.2016, 17:15

У Маскве затрымалі чатырох актывістаў, якія хадзілі па вуліцах у масках Уладзіміра Пуціна.

Раман Раслоўцаў і Васіль Недапёкін затрыманыя на Мікольскай вуліцы, Юрый Мярзлоў і Аляксандр Ферэнц - на Краснай плошчы. Мярзлоў і Ферэнц былі ў цішотках з надпісам «Не баюся 212.1». Маецца на ўвазе артыкул Крымінальнага кодэкса аб неаднаразовым парушэнні правілаў правядзення мітынгаў, паведамляе «Медуза».

Затрыманых даставілі ў АУС «Кітай-горад».

Апошнія навіны