BE RU EN

Заўзятара не пусцілі на футбол у футболцы каманды Беларусі

  • 30.04.2016, 13:29

Чарговы інцыдэнт здарыўся на матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі паміж праваахоўнікамі і заўзятарамі.

Як стала вядома Belultras.by, на матчы чэмпіянату Беларусі паміж менскім «Дынама» і «Слуцкім», заўзятара «бела-блакітных» не прапусцілі на стадыён праз футболкі каманды Беларусі ў футболе.

Адзначаецца, што гэта была гульнявая футболка каманды з афіцыйным гербам краіны і нумарам. Менавіта нумар выклікаў «падазрэнні» ў супрацоўнікаў АМАПу. На футболцы быў нанесены нумар 18. Менавіта гэты нумар чамусьці супрацоўнікам АМАПу падаўся падазроным.

Апошнія навіны