BE RU EN

«Чысткі» дырэктараў прадаўжаюцца

  • 30.04.2016, 13:01

Дырэктар буйнога прамысловага прадпрыемства Менскай вобласці падазраецца ў карупцыі.

Пра гэта паведаміў БелТА намеснік пракурора Менскай вобласці Аляксандр Бяліцкі.

Чыноўнік сцвярджае, што кіраўнік прадпрыемства, якое выконвае рамонты і абслугоўвае аўтамабілі БелАЗ, выкарыстоўваў свае службовыя паўнамоцтвы, каб спрыяць у вядзенні прадпрымальніцкай дзейнасці і атрыманні прыбытку сваякам і сябрам.

"Для гэтага дырэктар арганізаваў закупкі тавараў, работ і паслуг у арганізацыях прыватнай формы ўласнасці завышанымі коштамі, без правядзення прадугледжаных канкурэнтных працэдур. У выніку гэтага прадпрыемству, якое ён узначальвае, была прычыненая шкода больш як на Br900 млн", - распавёў Аляксандр Бяліцкі.

У дачыненні да службовай асобы пракурор Менскай вобласці распачаў крымінальную справу паводле ч.3 арт.424 КК Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Цяпер ідзе папярэдняе следства.

Апошнія навіны