BE RU EN

Крысціян Хенкель: Усё ж я ўжо стоадсоткавы беларус, нягледзячы на нямецкія карані

  • 30.04.2016, 12:48

Абаронца каманды Беларусі Крысціян Хенкель пасля паразы ад Нямеччыны (3:5) у рамках Еўравыкліку назваў сябе стоадсоткавым беларусам.

«Калі шчыра, ужо не вельмі адчуваю нямецкія карані. Усё ж дзесяць гадоў як вярнуўся ў Менск, хоць родныя пераважна жывуць тут, у Нямеччыне. Нямецкую мову, вядома, памятаю, але, кажуць, ужо прыкметны акцэнт.

Я мог быць і ў форме нямецкай каманды? Ну як мог: даўным-даўно такі варыянт, можа, і быў. Але я з 11 гадоў у школе «Юнацтва», гуляў за беларускія каманды ўсіх узростаў. Так што ўсё ж я ўжо стоадсоткавы беларус», - цытуе гульца «Прессбол».

Апошнія навіны