BE RU EN

Валерый Жукоўскі: «Наведвальнасць? Не ведаю, што з людзьмі адбываецца»

  • 30.04.2016, 11:58

Паўабаронца менскага «Дынама» Валер Жукоўскі хоча бачыць больш заўзятараў на «Трактары».

- Зразумела, заўсёды хочацца большага. Аддзел маркетынгу прыдумляе шмат цікавых рэчаў, розыгрышаў. Не ведаю, што з людзьмі адбываецца. Можа, знакаміты дачны перыяд? На нашы матчы прыходзяць адны і тыя ж людзі. Плюс сваякі, - адзначае Жукоўскі «Трыбуне».

Нагадаем, менскае «Дынама» займае 14-е месца ў табліцы наведвальнасці чэмпіянату Беларусі.

Апошнія навіны