BE RU EN

Штайнмаер: Парушэнняў Менскіх пагадненняў аб спыненні агню паболела

  • 30.04.2016, 11:36

Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заклікаў выконваць дасягнутыя ўчора ў Менску дамоўленасці аб спыненні агню напярэдадні Вялікадня.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Штайнмаера, апублікаванай на сайце АБСЕ.

"Я заклікаю ўсе бакі цвёрда пільнавацца таго, што было ўзгоднена. Апошнім часам, колькасць парушэнняў Менскіх пагадненняў аб спыненні агню павялічылася, тыдзень за тыднем, адначасова і колькасць, і інтэнсіўнасць. Цяпер ёсць шанец прадухіліць далейшае абвастрэнне гвалту.

Абодва бакі павінны скарыстацца магчымасцю. Сітуацыя не павінна зноў выйсці з-пад кантролю і ў выніку прычыніцца да вялікіх чалавечых страт", - падкрэсліў Штайнмаер.

Апошнія навіны