BE RU EN

Сёння ў Беларусі будзе да +18°C

  • 30.04.2016, 10:21

Беларускія сіноптыкі абяцаюць у апошні красавіцкі дзень зменлівую хмарнасць, пераважна без ападкаў.

Як адзначылі ў Гідраметцэнтры краіны, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах Беларусі пройдуць дажджы, месцам прагрымяць навальніцы.

Вецер няўстойлівы 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра максімальная ўдзень +12..+18°C, на паўднёвым захадзе +8..+11°C.

У Менску істотных ападкаў не чакаецца. Вецер няўстойлівы 4-9 м/с. Тэмпература паветра максімальная ўдзень +13..+15°C.

Апошнія навіны