BE RU EN

Хакеры з ІДзІЛ атрымалі доступ да асабовых звестак тысяч жыхароў Нью Ёрка

  • 30.04.2016, 10:10

Ісламісты заклікалі сваіх прыхільнікаў да нападу на амэрыканцаў, паведаміла агенцтва Reuters.

Група хакераў, звязаных з "Ісламскай дзяржавай", выкрала асабовыя звесткі тысяч жыхароў Нью Ёрка і апублікавала іх у інтэрнэце. Пра гэта са спасылкай на інфармаваную крыніцу паведаміла агенцтва Reuters.

Хакеры ІДзІЛ заклікалі сваіх прыхільнікаў нападаць на амэрыканцаў, пазначаных у спісе.

Спіс уключае імёны, хатнія і электронныя адрасы. Аднак немалая частка інфармацыі - састарэлая, паведаміў суразмоўца Reuters.

Амэрыканскія праваахоўнікі выходзяць на сувязь з людзьмі са спісу, зрэшты, крыніца запэўнівае, што "яны не вераць у наяўнасць рэальнай пагрозы для гэтых грамадзян".

Апошнія навіны