BE RU EN

Яўген Папіхін зацверджаны галоўным трэнерам «Нафтахіміка»

  • 29.04.2016, 15:43

Кантракт разлічаны на два сезоны.

«Нафтахімік» афіцыйна абвясціў аб тым, што Яўген Папіхін зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера. Кантракт разлічаны на два сезоны. Са студзеня Папіхін узначальваў Ніжнякамскую каманду ў якасці выконваючага абавязкі галоўнага трэнера, паведамляе «Прессбол».

У штаб «Нафтахіміка» ўвайшоў Алег Арэхаўскі. Гэты трэнер раней узначальваў «Віцязь», але ў лістападзе быў адпраўлены ў адстаўку.

Апошнія навіны