BE RU EN

Валянцін Стэфановіч: Большасць рэкамендацый АБСЕ Ярмошына не ўлічыла наогул

  • 29.04.2016, 15:16

ЦВК будзе прыкладаць усе намаганні, каб «выбары» прайшлі, як і заявіў Лукашэнка, «як заўсёды».

27 красавіка адбылася нарада старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай з Лукашэнкам, на якой была абраная дата правядзенне «парламенцкіх выбараў» - 11 верасня 2016 года. Акрамя таго, Лідзія Ярмошына ўзгадніла з дыктатарам прапановы ЦВК у зменах выбарчага працэсу ў адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ.

Так, ужо на найбліжэйшых выбарах «плануецца павысіць празрыстасць пры фармаванні выбарчых камісій» - Ярмошына распавяла, што ўжо падрыхтавала пастанову, згодна з якой адбор у сябры выбарчых камісій «будзе праходзіць дыскусійна». Органы, якія фармуюць гэтыя камісіі, павінны будуць абмяркоўваць кожную кандыдатуру.

Аднак, праваабаронцы маюць сумневы наконт такіх пастаноў, бо яны не палегчаць пропуск у выбарчыя камісіі сяброў ад апазіцыі.

«У выбарчым кодэксе няма ніякіх крытэраў адбору ў сябры выбарчых камісій, таму дыскусіі, пра якія кажа Ярмошына, будуць бессэнсоўнымі», - мяркуе праваабаронца ПЦ «Весна» Валянцін Стэфановіч.

«Празрыстасць выбарчага працэсу азначае празрыстасць усіх працэдур. У сваю чаргу, і БДІПЧ АБСЕ, і кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» прапаноўвалі такі варыянт, каб выбарчыя бюлетэні лічыліся толькі адным сябрам камісіі, кожны бюлетэнь дэманстраваўся ўсім прысутным і быў агучаны вынік галасавання, адлюстраваны ў ім. Але на жаль, як мы бачым, гэтыя прапановы не будуць ужывацца. Таксама шкада, што большасць рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ не былі ўлічаныя наогул», - рэзюмуе Валянцін Стэфановіч.

Апошнія навіны