BE RU EN

Лінкявічус параіў Лаўрову «не шукаць ворагаў»

  • 29.04.2016, 15:09

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус адзначыў, што ў расейскага ўрада гэта ўжо стала традыцыяй.

Пра гэта паведамляе Delfi.lt.

Такім чынам Лінас Лінкявічус адрэагаваў на заявы Лаўрова пра тое, што Літва «выявілася самай русафобскі краінай у Балтыі».

«Я б прапанаваў калегу Лаўрову не шукаць ворагаў, што ўжо стала традыцыяй», - адзначыў ён.

«Мы паважаем расейскую культуру, мы праводзім мерапрыемствы, на якія прыязджаюць інтэлектуалы, журналісты, пісьменнікі, палітолагі. Слова «русафоб» тут зусім не падыходзіць, калі б было такое слова, як «крэмлефоб», то я б пагадзіўся, бо мы аддзяляем Расею ад цяперашняй палітыкі яе ўладаў», - сказаў Лінкявічус.

Нагадаем, на думку кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова, «найбольш русафобскай дзяржавай NATO з'яўляецца Літва».

Апошнія навіны