BE RU EN

На Вялікдзень памежныя пераходы з Украінай будуць працаваць у адмысловым рэжыме

  • 29.04.2016, 12:38

Пункты спрошчанага пропуску будуць працаваць паводле змененага графіку ў перыяд святкавання праваслаўнага Вялікадня, а таксама Радаўніцы.

Аб карэкціроўках паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Змена датычацца пунктаў спрошчанага пропуску, якія размешчаны на мяжы з Украінай.

Берасцейская памежная група. Час працы пункту спрошчанага пропуску Дубок:

1, 2, 3, 8, 9, 10 траўня - з 08.00 да 20.00

Пінскі памежны атрад. Пункта спрошчанага пункта пропуску Дзівін: штодня з 08.00 да 20.00. Час працы пропуску Трушава: штодня з 08.00 да 20.00. Пропуск Альманы: 1, 2 траўня - з 08.00 да 20.00.

Гомельская памежная група. Час працы пункту спрошчанага пропуску Паддабранка: штодня з 07.00 да 20.00. Пункт Глыбоцкае: штодня з 07.00 да 20.00. Час працы пункта Андрэеўка: штодня з 07.00 да 20.00.

Мазырскі памежны атрад. Час працы пункта Запясочча: 3, 4, 8, 10 траўня - з 08.00 да 20.00.

Супрацоўнікі ДПК нагадваюць, што ў гэтых пунктах спрошчанага пропуску змогуць перасячы мяжу грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы (у выпадку дзеянні візавага рэжыму). Праз спрошчаныя памежныя пераходы дазволена перамяшчаць тавары (рэчы) для асабістага карыстання, прадугледжаныя спецыяльным пералікам.

Апошнія навіны