BE RU EN

У кватэры на Масюкоўшчыне адбыўся выбух?

  • 29.04.2016, 12:22

Сёння раніцай ратавальнікі тушылі пажар у кватэры на вуліцы Лынькова ў Менску, жыхары кажуць пра выбух.

29 красавіка, прыкладна а 8 гадзіне раніцы, ля жылога дома на вуліцы Лынькова, 113 (вайсковы гарадок Масюкоўшчына) у Менску мясцовыя жыхары чулі выбух, распавялі tut.by чытачы. Са слоў сведак, з кватэры нават вылецелі рэчы, на месца прыбылі ратавальнікі, медыкі і міліцыя.

ФОТА: МНС

Як удакладнілі ў Менскай гарадской управе МНС, раніцай ім паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на вуліцы Лынькова.

«Пасля прыбыцця на месца ратавальнікі высветлілі, што адбылося загаранне маёмасці кухні на плошчы 2 квадратных метраў. Пажар быў ліквідаваны, пацярпелых няма. Пашкоджана маёмасць на кухні, аконныя рамы», - распавёў прэс-сакратар МНС Менска Віталь Дэмбоўскі.

Магчыма, адбыўся выбух бытавога газу. Дакладную прычыну высвятляюць спецыялісты, на месцы працягвае працаваць следча-аператыўная група. Гэтую інфармацыю журналістам пацвердзілі ў прэс-службе УСК па Менску.

ФОТА: МНС

Апошнія навіны