BE RU EN

Гулец БАТЭ «прарэкламаваў» расейскую фінансавую піраміду

  • 29.04.2016, 12:10

Малады паўабаронца футбольнага клуба БАТЭ Яўген Яблонскі нечакана трапіў у рэкламу расейскай фінансавай піраміды.

Спасылка на сайт, дзе людзям прапануюць стаць інвестарамі і перастаць «пяцца на заводзе за шэлегі», распаўсюджваецца ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Фота футбаліста суправаджаецца слоганам: «Надоело работать за копейки?».

Інтэрнэт-карыстальнікі, каментуючы гэтую навіну, ужо раяць спартоўцу падаць у суд на распаўсюджвальнікаў рэкламы і зарабіць грошай, паведамляе «Еўрарадыё».

Апошнія навіны