BE RU EN

Улады мяркуюць, што беларусы могуць выжыць на $87 на месяц

  • 29.04.2016, 10:07

Бюджэт пражытачнага мінімуму павысілі на $3.

З 1 траўня ў Беларусі ўстанаўліваецца новы бюджэт пражытачнага мінімуму, які складзе 1 мільён 699,4 тысячы рублёў у сярэднім на душу насельніцтва. Гэта пастанова прынятая згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны №18 ад 21 красавіка. Дакумент апублікаваны 29 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Ранейшы БМП складае 1 мільён 640 тысяч рублёў. Цяперашні ўзрасце на 3,6% і будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня гэтага года.

Змена БМП пацягне за сабой павелічэнне мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама дзяржаўных дапамог сем'ям на выхаванне дзяцей і некаторых іншых выплат.

Апошнія навіны