BE RU EN

Парашэнка: РФ і яе марыянеткі павінны спыніць агонь хоць бы на Вялікдзень

  • 29.04.2016, 9:21

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка гарантуе захаванне рэжыму спынення агню ў зоне АТА ў адказ на такія ж дзеянні Расеі.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Сёння Страсная пятніца. У гэтым годзе Вялікдзень стане тэстам для Расеі на яе прыналежнасць да хрысціянскай цывілізацыі. Каб прайсці гэты тэст, Расея і яе марыянеткі павінны безумоўна спыніць агонь хоць бы на Вялікдзень.

Калі гэта будзе зроблена, я са свайго боку гатовы гарантаваць захаванне рэжыму спынення агню з украінскага боку, з надзеяй, што ён набудзе пастаянны характар, не абмежаваны ў часе», - напісаў ён.

Таксама Парашэнка адзначыў, што чакае падтрымку гэтай ініцыятывы з боку заходніх партнёраў Украіны.

Апошнія навіны