BE RU EN

У Лідскім раёне масава адключылася электрычнасць

  • 28.04.2016, 10:04

Увечары 27 красавіка ў Лідскім раёне знікла электрычнасць.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС Беларусі.

Абясточанымі апынуліся 10 вёсак і горад Бярозаўка. Больш за 10 000 чалавек засталіся без святла. У школах і бальніцах, на шклозаводзе «Нёман» таксама перапынілася падача электраэнэргіі.

Для забеспячэння электраэнэргіяй цэхі прадпрыемства ў вытворчасці шклаваты меркавалася выкарыстоўваць перасоўны генератар, але ён не спатрэбіўся.

22:05 падача электрычнасці аднавілася. Прычына адключэння пакуль не высветлена.

Апошнія навіны