BE RU EN

У цэнтры Менска гарэла кавярня

  • 26.04.2016, 10:34

Прычынай пажару ў кавярні «Тэатра» стаў алей, які загарэўся ў фрыцюрніцы.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Менскай гарадской управе Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Інцыдэнт у менскай кавярні «Тэатра», размешчанай на вуліцы Багдановіча, 6, адбыўся 25 красавіка а 18.00. Пажарныя высветлілі, што алей успыхнуў у фрыцюрніцы 2002 года выпуску, затым сталі тлець тлушчавыя адклады ў вентыляцыйным корабе ў кухні кавярні.

Спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Спецыялісты высвятляюць прычыну таго, што адбылося. Як мяркуецца, ёю стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Ніхто з наведвальнікаў і персаналу ўстановы не пацярпеў.

ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
ФОТА: МНС

Апошнія навіны