BE RU EN

У Менску сутыкнуліся красовер і аўто службы дастаўкі

  • 23.04.2016, 14:41

Аварыя здарылася ў пятніцу ўвечары на праспекце Дзяржынскага.

Як часта бывае, адзін з кіроўцаў хацеў праскочыць і не даў скончыць манеўр іншаму.

«Неслабая сутычка на Любімава - Дзяржынскага каля магніта... Еўраопт кэдзі з красоверам, відавочна красовер не саступіў, паварочваючы налева з Любімава, а «абцас» ехаў наўпрост на Любімава», - адзначае карыстальнік форуму Onliner пад нікам traders.

На відэа бачна, як Peugeot 4007 прытармажвае перад чырвоным святлом і пачынае разгон на чырвоны з жоўтым сігнал святлафора.

Праз нейкі момант ён сутыкаецца з аўтамабілем Volkswagen Caddy службы дастаўкі «Еўраопта», які праехаў праз скрыжаванне. Ад удару Volkswagen разгортвае на 180 градусаў, а пазадарожнік, у які аўто рэзнулася ззаду, - на ўсе 360.

Як адзначаюць відавочцы і ДАІ, у аварыі ніхто сур'ёзна не пацярпеў.

Апошнія навіны