BE RU EN

У медыцынскім цэнтры «Экамедсэрвіс» у Менску памёр чалавек

  • 22.04.2016, 12:25

Паводле неафіцыйных звестак, мужчына памёр ад сардэчнага прыступу.

У прыватным цэнтры «Экамедсэрвіс» у Менску раніцай 22 красавіка памёр чалавек.

Як паведаміў БелаПАН сведка - пацыентка медцэнтра, а 10.00 у холе «Экамедсервіса» ляжаў накрыты прасцінай чалавек, побач знаходзіліся лекары і міліцыянт. На пытанне, што адбылося, адна з супрацоўніц клінікі адказала, што мужчына памёр ад сардэчнага прыступу.

Адміністрацыя «Экамедсервіса» ад каментароў адмаўляецца.

Нагадаем, што ў сувязі з выпадкам смерці 23-гадовай жыхаркі Горадні Юліі Кубаравай медыцынскі цэнтр «Экамедсэрвіс» 3 траўня 2013 года пазбавілі ліцэнзіі.

Апошнія навіны