BE RU EN

У магілёўскай шматпавярхоўцы разлілі паўкілаграма ртуці

  • 22.04.2016, 10:06

Ртуць у падвале дома заўважылі работнікі ЖЭУ падчас рамонту.

Магілёўскія ратавальнікі 21 красавіка выязджалі на ліквідацыю разліву ртуці ў падвале шматпавярховага дома. Аб знаходцы ў МНС паведаміў участковы міліцыянт. Спецыялісты службы хімічнай і радыяцыйнай абароны, якія прыбылі на месца, сабралі блізу 500 грамаў ртуці і правялі дэмеркурызацыю месца разліву небяспечнага рэчыва. Агульная маса ртуці і адходаў з яе ўтрыманнем склала 1,653 кг. Ніхто не пацярпеў.

Як паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, разліў ртуці заўважылі работнікі ЖЭУ падчас правядзення рамонтных прац. Цяпер расследаваннем інцыдэнту займаецца міліцыя.

ФОТА: МНС

Апошнія навіны