BE RU EN

Беларускія хакеры скралі ў кампаніі з ЗША $1,4 мільёна

  • 20.04.2016, 20:11

У Менску затрыманыя двое беларусаў, якія ўваходзілі ў склад міжнароднай злачыннай групы.

І зноў беларускія кампутаршчыкі паказалі сябе майстрамі сваёй справы. Але ў сітуацыі ёсць адная хіба - свой «талент» яны выкарыстоўвалі ў злачынных мэтах, піша «Белновости».

Як паведамляюць у СК Беларусі, у Менску затрыманыя двое беларусаў, якія ўваходзілі ў склад міжнароднай злачыннай групы. Падчас сваёй супрацьзаконнай дзейнасці яны ўкаранілі шкоднае праграмнае забеспячэнне ў кампутарныя сістэмы адной амерыканскай кампаніі. Пасля таго, як праграма зрабіла сваю справу (атрымала інфармацыю аб банкаўскіх рэквізітах і коды доступу да іх), хакеры выкралі ў кампаніі амаль паўтары мільёна даляраў.

Затрымаць зламыснікаў атрымалася дзякуючы супольнай працы Следчага камітэта Беларусі і Федэральнага бюро расследаванняў ЗША. У выніку, як ужо гаварылася, былі затрыманыя двое беларусаў 1974 і 1981 года нараджэння. У дачыненні да затрыманых распачатая крымінальная справа. Следства доўжыццы.

Апошнія навіны