BE RU EN

Студэнты сямі краін танчаць за рэформу вышэйшай адукацыі ў Беларусі

  • 20.04.2016, 10:13

Да флэш-моба «Танцуем за рэформы» далучыліся актывісты з Глабальнай моладзевай сеткі.

Студэнты сямі краін танчаць за рэформу вышэйшай адукацыі ў Беларусі

Танцуючы, актывісты з Беларусі, Швецыі, Зімбабвэ, Кеніі, Турцыі, Лівана і Бірмы, заклікаюць забяспечыць акадэмічную мабільнасць, магчымасць абрання рэктара, студэнцкае самакіраванне, выконваць акадэмічныя свабоды і правы студэнтаў, даць магчымасць студэнтам удзельнічаць у кіраванні ўніверсітэтам, а таксама бароняць правы на атрыманне першага працоўнага месца, паведамляе «Беларускі партызан».

Раней менскія студэнты станчылі каля сваіх ВНУ. Арганізатары разлічваюць, што флэш-моб падтрымаюць студэнты і іншых беларускіх ВНУ.

2 снежня 2015 года больш за 200 студэнтаў БДУ прайшлі маршам па цэнтры Менска, патрабуючы скасавання платных пераздач і рэальнага студэнцкага самакіравання.

Апошнія навіны