BE RU EN

У Гомелі кіроўца нечакана выехаў пад сустрэчныя машыны

  • 2.04.2016, 14:45

Загадкавы манеўр трапіў на відэа ў Гомелі вечарам 1 красавіка.

Без папярэджання і бачных прычын кіроўца раптам распачынае разварот на вуліцы Савецкай з яе ажыўленым рухам. Робіць гэта праз падвойную суцэльную лінію разметкі, выехаўшы пад сустрэчны паток, не ўключаючы нават сігнал павароту. І заканамерна атрымлівае ўдар у заднюю частку, паведамляе Onliner.

Што адбывалася ў гэты момант у салоне парушальніка, не зусім зразумела. За некалькі метраў да месца аварыі маецца скрыжаванне, дзе можна было павярнуць.

Апошнія навіны