BE RU EN

Пад Менскам «Жыгулі» сутыкнуліся з трактарам: кіроўца легкавіка загінуў

  • 19.04.2016, 11:10

Аварыя адбылася 18 красавіка каля вёскі Язоўкі Чэрвеньскага раёна.

Кіроўца «Жыгулёў» загінуў пасля сутыкнення з трактарам у Чэрвеньскім раёне, паведаміла БелТА старшая інспектарка агітацыі і прапаганды спецпадраздзялення ДПС «Страла» МУС Вольга Амінава.

Аварыя адбылася каля вёскі Язоўкі днём 18 красавіка. За стырном «Жыгулёў» знаходзіўся 32-гадовы мянчук. Паводле невядомых прычын ён выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў трактар з прычэпам.

У выніку ДТЗ жыхар сталіцы атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу. Менш чым праз гадзіну ён памёр.

Апошнія навіны