BE RU EN

У Салігорскім раёне фура сутыкнулася з трактарам: загінуў трактарыст

  • 18.04.2016, 12:32

Аварыя адбылася 17 красавіка паблізу вёскі Краснадворцы.

44-гадовы грамадзянін Украіны, кіруючы фурай «МАН», ехаў па аўтадарозе Р-23 «Менск-Мікашэвічы» і на 130-м кіламетры ўчыніў сутыкненне з трактарам «МТЗ», што рухаўся ў спадарожным кірунку, якім кіраваў 43-гадовага мясцовага жыхара.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва УДАІ МУС.

У выніку сутыкнення адбылося перакульванне трактара на праезную частку дарогі.

Кіроўца трактара ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

Фото: vk.com/soligorsk_auto
Фото: vk.com/soligorsk_auto
Фото: vk.com/soligorsk_auto

Апошнія навіны