BE RU EN

У цэнтры Менска на перакрыжаванні збіты інспектар ДАІ

  • 18.04.2016, 11:45

Супрацоўнік ДАІ спрабаваў затрымаць матацыкліста, які выехаў на скрыжаванне.

Пра гэта «Менск-Навіны» паведамілі відавочцы здарэння.

З іх слоў, матацыкл рухаўся па праспекце Машэрава ў бок вуліцы Казлова. Дзяржаўтаінспектар спрабаваў затрымаць кіроўцу, утрымліваў яго, але матацыкліст паехаў і выцягнуў супрацоўніка міліцыі на сярэдзіну скрыжавання. Тут міліцыянта і матацыкліста збіў аўтамабіль, які рухаўся па праспекце Незалежнасці ў бок плошчы Перамогі. Машына хуткай медыцынскай дапамогі прыбыла на месца здарэння ўжо праз некалькі хвілін і павезла пацярпелага дзяржаўтаінспектара.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ.

Апошнія навіны