BE RU EN

У Пінску загарэлася і ўзарвалася легкавая машына

  • 17.04.2016, 11:52

Прычына пажару высвятляецца.

У Пінску загарэлася і ўзарвалася легкавая машына «Аўдзі-100». Здарэнне адбылося каля 23.00 16 красавіка на вуліцы Багдановіча, каля дома гаспадыні аўто, жанчыны 1972 года нараджэння, паведамляе прэс-служба Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС.

Агонь знішчыў аўтамабіль і справакаваў выбух газавай устаноўкі машыны. Выбуховая хваля выбіла два вокны ў доме гаспадыні машыны, а таксама тры аконных блока ў суседнім доме.

Да прыбыцця пажарных збіць агонь спрабаваў сусед, які атрымаў апёкі твару, галавы, рукі і паясніцы. Мужчына 1979 года нараджэння шпіталізаваны. Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны