Абаненты МТС скардзяцца на праблемы з мабільным інтэрнэтам
- 8.03.2016, 19:47
Абаненты МТС у Беларусі другі дзень запар маюць цяжкасці з выхадам у інтэрнэт.
Мяркуючы з паведамленняў на форуме onliner.by і ў сацсетках, абаненты МТС другі дзень адчуваюць праблемы з мабільным доступам у інтэрнэт.
Са слоў карыстальнікаў, непаладкі, магчыма, закранулі толькі 4G, таму што з цяжкасцямі сутыкнуліся менавіта тыя, хто актыўна выкарыстоўвае сувязь LTE.
«Учора хоць неяк працаваў, а сёння наогул жах. Нават SpeedTest піша «Праблемы з сеткавым падлучэннем», - абураюцца абаненты.
Карыстальнікі наракаюць на нізкі пінг і вельмі доўгую загрузку сайтаў. Калі адключыць 4G, праблем з доступам у інтэрнэт няма, 3G працуе нармальна.
У МТС сітуацыю пакуль не растлумачылі. Служба падтрымкі абмяжоўваецца наступным паведамленнем: «Спецыялістамі правяраецца гэтая сітуацыя. Просім прабачэння за нязручнасці».