BE RU EN

Украіна адправіць да Саўчанкі групу лекараў

  • 6.03.2016, 10:39

Сфармавана група з трох лекараў, якіх адправяць у Растоў для абследавання Надзеі Саўчанкі.

Пра гэта заявіў генеральны консул Украіны ў Растове-на-Доне Віталь Маскаленка, паведамляе ZiK.

«Тэрмінова Міністэрствам замежных спраў і прэзідэнтам прынятыя захады, была пэўная група лекараў, якія і раней яе абследавалі. Я думаю, што заўтра яны прыедуць у Растоў», - заявіў ён.

Аднак, з яго слоў, спачатку ўкраінскія лекары павінны атрымаць дазвол расейскага Міністэрства замежных спраў.

«Цэнтральны МЗС Расеі павінен перадаць ноту, якая дазволіць ім здзейсніць гэтую паездку. А мы ўжо будзем забяспечваць іх тэхнічную дастаўку да Надзеі», - дадаў Маскаленка.

7 ці 8 сакавіка генконсул паспрабуе трапіць у СІЗА да Саўчанкі.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка заявіла, што прыступіць да сухой галадоўкі з пятніцы, 4 сакавіка.

Пра намер пачаць сухую галадоўку заявіла таксама сястра ўкраінскай лётчыцы, народнай дэпутаткі Надзеі Саўчанкі Вера Саўчанка.

Апошнія навіны