BE RU EN

Клічко - аб матываванасці намеснікаў: Імкнуся, каб яны атрымлівалі набаўкі, ваджу на братавы сустрэчы

  • 5.03.2016, 19:49

Мэр Кіева Віталь Клічко матывуе сваіх намеснікаў тым, што бясплатна водзіць іх на сустрэчы брата - баксёра Уладзіміра Клічко.

Пра гэта гарадскі галава распавёў у інтэрв'ю "Укрінфарм".

"Кожны намеснік - гэта крызісны кіраўнік, ад якога я патрабую працаваць не 8, а, калі трэба, 10-12-14 гадзін штодзень, а некаторыя ў надзвычайных сітуацыях працуюць і 24 гадзіны. Пры гэтым заплата намесніка - 5 тысяч грыўняў. Пераважная большасць маёй суполкі - патрыёты, людзі, якія сапраўды хочуць змяніць сітуацыю, але праз некаторы час паўстае пытанне, як ім забяспечваць свае сем'і. Дый, шчыра кажучы, шмат камерцыйных структур прапаноўваюць гэтым людзям стаць мэнэджэрамі ў іхных кампаніях", - сказаў ён.

"Таму ў плане матывацыі я раблю ўсё што магу: імкнуся, каб яны атрымлівалі набаўкі, за свой кошт ваджу іх на братавы сустрэчы, яшчэ нейкія рэчы. Але ніякага карупцыйнага складніка тут няма", - адзначыў Віталь Клічко.

Апошнія навіны