BE RU EN

У Дзень Волі плануецца шэсце праспектам Незалежнасці

  • 3.03.2016, 9:20

У Менгарвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне Дня Волі.

Збор удзельнікаў плануецца 25 сакавіка а 18.00 перад будынкам Акадэміі Навук.

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзенне 25 сакавіка традыцыйнай акцыі з нагоды Дня Волі, паведаміў БелаПАН лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Заяўка пададзеная 3 сакавіка. Акрамя Янукевіча яе падпісалі Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Вячаслаў Сіўчык, Таццяна Міронава, Рыгор Кастусёў і Алесь Лагвінец.

Збор удзельнікаў акцыі плануецца на пляцоўцы перад будынкам Акадэміі Навук з 18.00 да 19.00.

Затым у гэтым жа месцы мяркуецца правядзенне 20-хвіліннага мітынгу, пасля чаго калона дэманстрантаў пройдзе па ходніках праспекта Незалежнасці да парку Янкі Купалы, дзе з 20.00 да 20.30 прадоўжыцца мітынг.

Як адзначаецца ў заяўцы, мэтай масавага мерапрыемства з'яўляецца «публічнае абмеркаванне і святкаванне 98-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама абмеркаванне і выказванне грамадзянамі свайго стаўлення да праблем грамадска-палітычнага жыцця Беларусі і геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне».

Апошнія навіны