BE RU EN

Алесь Чаркашын узнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны»

  • 26.03.2016, 20:20

Загінулага на Данбасе за Украіну беларуса Алеся Чаркашына пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам «Народны герой Украіны».

Недзяржаўную ўзнагароду атрымалі ў Чарнаўцах сябры Алеся Чаркашына, якія прыехалі з Беларусі на цырымонію ўзнагароджання. Ордэн яны збіраюцца перадаць бацькам «сябра Тараса» - такую мянушку меў Алесь Чаркашын сярод паплечнікаў, паведамляе «Радыё Свабода».

33-гадовы ўраджэнец Берасця Алесь Чаркашын (мянушка «Тарас»). Былы старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі БХД Алесь Чаркашын ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правага сектара». 10 жніўня ён быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы, прабыўшы некалькі тыдняў у коме.

Ордэн «Народны герой Украіны» - недзяржаўны. «Як вядома, мала хто з тых замежнікаў, хто прыехаў дапамагаць нам абараніць сваю зямлю, атрымаў грамадзянства Украіны. Не кажучы ўжо аб статусе ўдзельніка баявых дзеянняў. - Піша Цензор.НЕТ. - Грамадзяне іншых дзяржаў не атрымліваюць і ўзнагарод ад Украіны за свае подзвігі. Гэтую несправядлівасць спрабуюць выправіць валанцёры».

Апошнія навіны